Здаецца, нічым не прыкметны рэкламны постар...
...але ўсё вырашае дробязь!
Ніхто не ведае чым — акрамя свайго прамога абавязку — быў заняты дызайнер, наняты «Аэрафлотам», каб стварыць рэкламны постар. Што адцягнула ягоную ўвагу і аб чым значным ён разважаў, але з тысячаў высакаякасных фатаздымкаў Масквы аўтар плаката абраў той, на якім цягачы вязуць балістычныя ракеты ўздоўж
Постар вытрыманы ў лепшых традыцыях дзяржаўнай постсавецкай рэкламы:стандартны від на Крэмль з вышыні птушынага палёту, збіты слоган «Адкрый Расію» ды інфармацыя аб прапанаваных рэйсах Брусэль — Масква двойчы на дзень…
Але ж, як вядома, выдатным выдатнае робіць дробязь.І тут рэкламісты расійскай дзяржаўнай авіякампаніі паказалі сапраўднае майстэрства, дадаўшы да ўнікальнай гандлёвай прапановы крыху «кузькінай маці».
сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўваюць зусім не памяркоўны піяр, а пра інцыдэнт ужо паспелі напісаць такія чытаныя СМІ, як The Daily Telegraph і The Daily Mail. Хутка нават кожны эскімос Аляскі будзе ведаць, што самы зручны спосаб адкрыць для сябе Расію — гэта не перасекчы Берынгаў праліў, а скарыстацца паслугамі «Аэрафлота», што прапануе рэйсы з Брусэля ў Маскву двойчы на дзень штодзённа.Звычайная няўважлівасць ці замова Крэмля? Таксама невядома. Але ў выніку «Аэрафлот» наўмысна ці ненаўмысна атрымаў выдатны вірусны маркетынг: