Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне наведаць у 2013 годзе з афіцыйным візітам Азербайджан. Аб гэтым ён сказаў сёння на сустрэчы са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым у пашыраным складзе.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з папярэдняй сустрэчы двух лідараў праведзена значная работа па актывізацыі двухбаковых адносін. Лукашэнка мяркуе, што ў тым, што двухбаковае ўзаемадзеянне набыло характар стратэгічнага партнёрства, заслуга ў першую чаргу Ільхама Аліева. «Мы дамовіліся аб праектах, кантрактах, канкрэтных напрамках супрацоўніцтва — і мы свята іх выконваем і кантралюем на самым высокім узроўні. Мы строга вытрымліваем дынаміку нашых адносін, нашых сустрэч на самым высокім узроўні па чарзе ў Мінску і Баку. І мы дамовіліся, што і ў далейшым аналагічным чынам будзем дзейнічаць», — сказаў ён. Ён таксама падзякаваў свайму азербайджанскаму калегу за асаблівую ўвагу, якую ён асабіста ўдзяляе развіццю
Лукашэнка звярнуў увагу на актыўнае развіццё адносін практычна ва ўсіх сферах. На яго думку, гэтаму ёсць зразумелае тлумачэнне: Беларусь і Азербайджан не маюць рознагалоссяў у рамках палітычнага дыялога. «У нас падобныя погляды на актуальныя праблемы міжнародных адносін. Дзякуючы гэтаму мы канструктыўна ўзаемадзейнічаем у міжнародных арганізацыях», — сказаў ён. Лукашэнка таксама адзначыў той факт, што абедзве дзяржавы нацэлены найперш на дынамічнае развіццё эканомікі і павышэнне дабрабыту народаў. «Мы абсалютна не ставім перад сабой задачу сябраваць супраць кагосьці. У нас мэта адна: у нас ёсць народы, у інтарэсах якіх мы павінны рабіць усё неабходнае», — сказаў Лукашэнка.