Учора ў Энонтэкіё на паўночным захадзе Фінляндыі (тундравая зона) выпаў першы ў гэтым годзе снег. Спачатку там была залева, пасля пайшоў мокры снег.
Сёння зямля была пакрыта снегам, тэмпература паветра вагаецца ад +5 да +7 градусаў.
Праўда, па словах сіноптыкаў, у тым, што першы снег выпаў у тундры ўжо ў жніўні, нічога незвычайнага няма.