Намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч не ведае, у якую школу ў гэтым годзе пойдзе Коля Лукашэнка. Пра гэта ён заявіў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Я гэтым пытаннем не цікавіўся. У нас больш за два мільёны маладых людзей пойдуць ва ўстановы адукацыі. Ён, як і ўсе звычайныя хлопчыкі, сын сваіх бацькоў, я яму жадаю поспехаў, як і ўсім астатнім вучням агульнаадукацыйных школ. Ён вучыцца, і я спадзяюся, добра вучыцца», - адзначыў Будкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?