Вызвалены ад пасады старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец будзе працаваць намеснікам дырэктара камунальнага праектна-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаграпрампраект».
Гэтую інфармацыю БелаПАН пацвердзілі на прадпрыемстве.

Нагадаем, напярэдадні на сайце Гомельскага гарвыканкама з’явілася паведамленне, што «Віктар Іванавіч Піліпец вызвалены ад пасады старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 27 жніўня старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Андрэевіч Дворнік».

«Гомельаграпрампраект» займаецца распрацоўкай праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, праектаваннем інжынерных камунікацый гарадоў і пасёлкаў, сетак водазабеспячэння і каналізацыі, ацяпляльных кацельных, цеплавых сетак, газаправодаў, газіфікацыяй жылога фонду, электразабеспячэннем вулічнага асвятлення.

Такая ціхая ссылка кіраўнікоў практыкавалася пры Хрушчову і Брэжневу. Хто ў нечым памыляўся ці прайграваў ва ўнутрыпартыйнай барацьбе, атрымліваў малазначную пасаду. Так некалі Малянкова адправілі дырэктарам у Усць-Каменагорск. Здаецца, практыка вяртаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?