Перадвыбарчы выступ старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава не прапусцілі ў эфір дзяржаўнага радыё. Замест ягонага выступу прагучаў паланэз «Развітанне з радзімай».

Уладзімер Шанцаў балатаваўся па Магілёўскай прамысловай акрузе № 87.

Як сцвярджае Уладзімір Шанцаў, у сваім выступе ён заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары.

«У сваім выступе я казаў пра тое, што ў краіне няма выбараў, а калі няма выбараў, то краіна жыве ў страху. Калі выбараў няма, то ігнаруецца Канстытуцыя. Калі няма выбараў, то ў эканоміцы адбываюцца вялікія правалы. Безумоўна, як сябра АГП, я ўжыў у маім выступе такія словы, што я іду на выбары, каб мець легальную магчымасць расказаць праўду пра фальшаванні і заклікаць выбарцаў акругі падтрымаць нашу кампанію „За чэсныя выбары без Лукашэнкі“ і не хадзіць на выбары — застацца на дачы, схадзіць на рыбалку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?