Галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў) Ігар Крывушэнка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні жодзінскай бальніцы з інфарктам міякарда.

Як паведаміў БелаПАН старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі, 43‑гадовы трэнер адчуў сябе кепска ўвечары 7 красавіка па дарозе з Барысава ў Мінск. «Цяпер стан стабільны. Назіраецца станоўчая дынаміка. У пятніцу плануем перавесці яго ў лечкамісію (Рэспубліканская бальніца Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. — БелаПАН.)», — сказаў А.Капскі.

І.Крывушэнка, у мінулым гулец юнацкай зборнай СССР і дубля мінскага «Дынама», узначальвае БАТЭ з 2005 года. Летась каманда заваявала Кубак Беларусі і званне чэмпіёна краіны. У адсутнасць І.Крывушэнкі кіраўніцтва ўскладзена на старшага трэнера Віктара Ганчарэнку. 10 красавіка БАТЭ правядзе першы паўфінальны матч Кубка Беларусі — 2006/2007 супраць ФК «Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?