12 красавіка ў Менску пройдзе чарговая штогадовая прафэсійная канфэрэнцыя па пытаньнях Public Relations «PR‑чытаньні‑2007», а таксама ўзнагароджаньне ляўрэатаў штогадовага конкурса «PRэмія‑2006». Новаўвядзеньнем сёлетняй канфэрэнцыі стануць Студэнцкія PR‑чытаньні.
Арганізатарамі выступаюць Беларуская Асацыяцыя па сувязях з грамадзкасьцю, Інстытут грамадзкіх сувязяў.
Упершыню ў межах «PR‑чытаньняў‑2007» адбудуцца Студэнцкія PR‑чытаньні. Яны пройдуць 11 красавіка 2007 года ў канфэрэнц‑залі Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (вул. Някрасава, 20, кантакт з арганізатарамі праз мэйл).
У праграме PR‑чытаньняў‑2007 будуць прадстаўленыя тры фундамэнтальныя блёкі:
Акадэмічны погляд прадстаўніоў ВНУ на ўзровень адукацыі і падрыхтоўку студэнтаў аддзелаў Public Relations.
Кірмаш студэнцкіх PR‑праектаў, дзе студэнты прадставяць свой агляд ідэальнай PR‑кампаніі і ідэальнага PR‑спэцыяліста.
Майстар‑клясы PR‑практыкаў.
Да ўдзелу ў Студэнцкіх PR‑чытаньнях‑2007 запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў аддзелаў Public Relations, а таксама ўсе, хто цікавіцца прафэсіяй PR у нашай краіне. Удзел бясплатны.