1–3 верасня 2012 у Таронта адбудзецца 30-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Такія сустрэчы праходзяць рэгулярна раз на два гады пачынаючы ад 1952 года. На сустрэчы прыязджаюць беларусы з розных гарадоў Канады і ЗША, а таксама запрошаныя госці з Беларусі.

У межах гэтай імпрэзы чакаецца шмат цікавага — дыскусіі на актуальныя для ўсіх нас тэмы, пілігрымка да Беларускага памятнага крыжа ў Мідланд, сяброўскія вечарыны, мастацкая выстава, прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў, новая музычная праграма дуэта «Кантабіле» з Атавы, прэм’ера мюзікла гурта «Яваровы людзі» і шмат іншага.

Але галоўнае — гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі, пачуць беларускую мову і проста апынуцца ў родным асяроддзі.

Таксама будзе працаваць стол праўнай дапамогі, дзе вы атрымаеце магчымасць пракансультавацца па пытаннях канадскага сямейнага, крымінальнага і іміграцыйнага права.

Бізнэсоўцы, у вас з’явіцца шанец пашырыць свой бізнэс ці знайсці добрыя працоўныя рукі.

Калі ласка, прыходзьце і прыводзьце сяброў і сваякоў. Будзем разам!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?