Пра гэта сёння паведаміла журналістам загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціна Жыхар.

Зараз каля 10% сталічных школ замянілі сталы і крэслы на традыцыйныя парты. Гэтая мэбля ў далейшым будзе набывацца па меры зносу папярэдняй.

«Парты сканструяваныя такім чынам, што паміж сталом і дзіцём ёсць неабходная адлегласць. Яны адпавядаюць гігіенічным патрабаванням, што прад’яўляюцца да вучнёўскай мэблі, і спрыяюць паляпшэнню якасці навучальнага працэсу», — упэўнена спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?