У Магілёве ў КДБ выклікаюць актывістку Свабоднага прафсаюзу металістаў Ганну Тыртычную.

Спецслужбаў зацікавіла яе паездка ў Вільню на адукацыйную праграму «Беларуская школа правоў чалавека».

З гэтай нагоды чэкісты тры тыдняі тэлефанавалі на яе мабільнік і прасілі сустрэцца добраахвотна. Ганна адмаўлялася. У выніку, 28 жніўня тры супрацоўнікі КДБ з’явіліся да яе дамоў і далі пад подпіс паведамленне аб яўцы ў КДБ для размовы. На рукі прафсаюзнай актывістцы позву не аддалі.

Праваабаронца Барыс Бухель атрымаў дазвол суправаджаць Тыртычную ў якасці прадстаўніка на сустрэчы, якая адбудзецца сёння, а 15-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?