Так будзе выглядаць гандлёва-грамадскі цэнтр у Заслаўі. Рэндар nvv-group.by.

Так будзе выглядаць гандлёва-грамадскі цэнтр у Заслаўі. Рэндар nvv-group.by.

У Заслаўі будуць гіпермаркет.

У Заслаўі будуць гіпермаркет.

Першую чаргу будаўніцтва мусяць скончыць у лістападзе 2012.

Першую чаргу будаўніцтва мусяць скончыць у лістападзе 2012.

Будучы гіпермаркет у Баранавічах. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Баранавічах. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Бараўлянах. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Бараўлянах. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Мазыры. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Мазыры. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Мазыры. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Мазыры. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Мінску. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Мінску. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Пружанах. Рэндар nvv-group.by.

Будучы гіпермаркет у Пружанах. Рэндар nvv-group.by.

У Заслаўі будуюць гіпермаркет. Участак плошчай у 5 га размешчаны на ўскраіне мікрараёна-2. Побач месціцца квартал жылой забудовы 2006-2011 гадоў, а таксама рэкрэацыйная зона.

Згодна пашпарта аб’екта цяпер адбываецца першая чарга будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтра, якая мусіць скончыцца ў лістападзе гэтага года. Пачаліся працы ў маі.

На сёння ў Заслаўі працуюць каля дзясятка гандлёвых аб’ектаў, з іх два ўніверсамы.

Замоўца праекту — ТАА «Прыгарадбудінвест», якое ўваходзіць у склад групы кампаній «NVV Group». Гіпермаркет у Заслаўі — не адзіны такі праект у планах кампаніі.

Баранавічы — гандлёвы цэнтр размесціцца насупраць новага ўніверсітэцкага гарадка БарДУ. Пад яго адвядуць участак плошчай 3,7 га.

Бараўляны — будзе адзінай крамай у раёне шчыльнай забудовы (каля 1500 кватэр). Агульная плошча гіпермаркета можа скласці да 2500 кв.м.

Мазыр — гандлёвы цэнтр збудуюць на вуліцы Гагарына. Тут размесцяцца супермаркеты харчовых і прамысловых тавараў, супермаркет будматэрыялаў, офісы, кавярні і цэнтры побытавага і сервіснага абслугоўвання.

Мінск — зона абслугоўвання будучага гандлёвага цэнтра ахоплівае тэрыторыі Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў з колькасцю жыхароў каля 600 тысяч чалавек.

Пружаны — мясцовы гандлёва-грамадскі цэнтр плануюць збудаваць у раёне вуліцы Свабоды.

Рэчыца — будучы гіпермаркет размесціцца ў цэнтры горада—недалёка ад перасячэння вуліц Леніна і Маладзёжнай. Агульная плошча ўчастка зямлі — 0,96 га.

У Полацку кампанія мае намеры збудаваць шматфункцыянальны цэнтр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?