Супрацоўнікі КДБ затрымалі старшага інспектара ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па Гродзенскай вобласці пры атрыманні ім хабару ў 570 долараў ЗША.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

Падчас следства ўстаноўлена, што на працягу 2011–2012 гадоў супрацоўнік фінансавай міліцыі неаднаразова атрымліваў у якасці хабару ад аднаго з жыхароў Гродна розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і грошы за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спыненні расследавання распачатай у дачыненні да яго крымінальнай справы.

Упраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да затрыманага 6 ліпеня была распачата справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 Крымінальнага кодэкса (падбухторванне і даванне хабару).

«У выніку далейшага правядзення аператыўна-следчых дзеянняў супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці раскрыты і задакументаваны дадатковыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці супрацоўніка фінансавай міліцыі, у выніку чаго ў дачыненні да старшага інспектара распачата яшчэ адна справа на падставе ч. 3 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — паведамляе прэс-служба УКДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?