Рэспубліканская партыя ЗША ў сваёй новай праграме заклікае Расію адмовіцца ад падтрымкі «апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі». Тэкст праграмы размешчаны на сайце рэспубліканцаў.

«Мы заклікаем лідараў расійскага ўрада перагледзець шлях, якім яны ідуць: націск на апазіцыйныя партыі, прэсу і інстытуты грамадзянскай супольнасці, нічым не выкліканае ўварванне на тэрыторыю Грузіі, сувязь з тыранамі на Блізкім Усходзе і здзекі з суседзяў шляхам падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі», — гаворыцца ў дакуменце.

Праграма прынята на з’ездзе Рэспубліканкай партыі, які праходзіць на гэтым тыдні ў Тампе (Фларыда, ЗША).
На гэтым з’ездзе 65-гадовы Міт Ромні абраны кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?