29.08.2012 / 17:09

Незвычайны выпадак у Ісландыі: жанчына шукала сама сябе разам з ратавальнікамі 2

Яна проста не пазнала сябе па апісанні.

Ісландыя, ілюстрацыйны здымак.

Незвычайны выпадак адбыўся ў Ісландыі. Пошукавая аперацыя пачалася ў горным раёне на поўдні краіны ў суботу пасля таго, як у экскурсійным аўтобусе выявілася, што пасля прыпынку маладая пасажырка не вярнулася ў салон.
Праз гадзіну кіроўца аўтобуса паведаміў у паліцыю, і тая распачала пошукі.

Жанчыну шукалі каля пяцідзесяці чалавек. Берагавая ахова рыхтавалася нават выслаць верталёт, але гэтаму перашкодзіў туман.

Толькі а трэцяй гадзіне ночы выявілася, што сярод 50 удзельнікаў выратавальных работ была і сама зніклая іншаземка.
Паводле словаў афіцэра берагавой аховы, яна не пазнала сябе па даволі расплывістым апісанні і «паняцця не мела, што яе шукаюць».
Высветлілася, што пасажырка своечасова вярнулася ў аўтобус, але паспела пераапрануцца і нафарбавацца, таму іншыя ўдзельнікі экскурсіі яе не пазналі.
Няправільна палічыўшы колькасць чалавек у салоне, яны вырашылі, што жанчына заблукала, і ўзнялі трывогу.

Падобны выпадак адбыўся ў Ісландыі ў 1954 г., калі дзяўчына ўдзельнічала ў пошуках самой сябе з-за няправільнага апісання адзення.

0
Франак Нырка / Адказаць
29.08.2012 / 19:54
Іншаземка? Мо спецыяльна не паведамляюць, што яна з усходняй еўропы якой небудзь? Адкуль жа ш яшчэ паедуць у такі няблізкі і небяспечны свет з мінімумам умоў для жанчын на экскурсію, калі не адкуль небудзь адсюль?), дзе выкідаюцца з балконаў з дзецьмі???(
0
S / Адказаць
30.08.2012 / 11:08
Франак, наадварот, гэта вельмі прыгожая і незвычайная краіна. Вы, мабыць, проста нічога не разумееце ў сапраўдным харастве. На жаль, не кожная незадаволеная жыццем жанчына аднекуль адсюль можа сабе дазволіць туды экскурсію, але па-вашаму, мабыць, лепш смажыцца дзе-небудзь у Турцыі гэтай страшнай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру