29.08.2012 / 17:20

Дзень беларускага пісьменства ў 2013 годзе прыме Быхаў 2

Сёлета свята пройдзе ў Глыбокім.

Дзень беларускага пісьменства ў 2013 годзе адбудзецца ў Быхаве. Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Дзень беларускага пісьменства з году ў год праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.
У розныя гады ён ужо адзначаўся ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах.
Сёлета свята пройдзе 1-2 верасня ў Глыбокім Віцебскай вобласці.

0
Алесь Беларус / Адказаць
29.08.2012 / 17:52
А замак адбудуюць?
0
Люн / Адказаць
29.08.2012 / 20:07
Хутчэй зьнясуць. Ня дай Бог, канешне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру