29.08.2012 / 20:18

На сайце NN.BY выдаляецца 19,33% каментароў, пераважна адбракоўваецца тэхнічны спам 128

Ці згодныя Вы з правіламі каментавання на сайце?

Праз тыдзень, 8 верасня 2012 г., споўніцца 6 гадоў, як запрацаваў штодзённы сайт «Нашай Нівы» (2006). Цяпер штодня на сайце з’яўляецца больш за 50 навінаў. Штодня паступае больш за 600 каментароў.

Мы палічылі, што ў сярэднім на сайце не прымаецца 19,34% каментароў. Гэта значыць, што па стане на 20.15 хвілін 29 жніўня на сайт былі напісаныя 613 386 каментароў, з іх прынятыя 494 777.

Калі ўлічыць, што большая частка выдаленых каментаў — гэта «тэхнічны спам» і каменты, дасланыя памылкова, то працэнт адбракаваных каментаў не такі й вялікі.

Праз некалькі дзён на сайце NN.BY з’явіцца 500-тысячны каментар.

Рэдакцыя стараецца трымацца наступных правілаў і выдаляць каментары, якія трапляюць пад наступныя пазіцыі.

1. Каментары, што распальваюць міжнацыянальную, рэлігійную і іншую варажнечу.

2. Каментары, якія ўтрымліваюць заклікі да гвалту.

3. Каментары, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку і непрыстойнасці.

4. Каментары, якія ставяць пад сумнеў права беларусаў на ўласную культуру, мову, дзяржаву, а таксама ксенафобскія каментары.

5. Каментары, у якіх утрымліваюцца спробы абразіць нашых аўтараў, калегаў, таварышаў.

6. Бессэнсоўныя каментары, флуд, спам.

7. Неапраўдана доўгія каментары ці цытаванні.

8. Рэкламныя паведамленні і каментары, якія ставяць сваёй мэтай толькі рэкламу тых ці іншых персон, арганізацый, партый, рухаў.

9. Каментары, якія ўтрымліваюць асабістую інфармацыю (адрасы, тэлефоны, іншыя кантактныя звесткі).

10. Спрэчкі з мадэратарамі, парады і абмеркаванне рашэнняў мадэратараў.

Рэдакцыя пакідае за сабой права не тлумачыць прычыны непублікацыі матэрыялаў.

Ці згодныя Вы з правіламі каментавання на сайце?

nn.by

0
Антон / Адказаць
29.08.2012 / 20:21
Правила нормальные. Но бывает удаляют ни за что! Например, за критику ваших редакторов новостей.
0
Карэктар / Адказаць
29.08.2012 / 20:22
Праз тыдзень, 8 верасня 2006 г., ======== Арыгінальнае летазлічэнне :)
0
Тошка / Адказаць
29.08.2012 / 20:23
я згодзен!)
Паказаць усе каментары/ 128 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру