Цэнтр кіравання палётамі атрымаў першыя здымкі паверхні Зямлі з беларускага касмічнага апарата.

Выпрабаванні беларускага спадарожніка разбіты на тры буйныя часавыя адрэзкі, кожны з якіх займае да 30 дзён. Спачатку спецыялісты праводзяць настройкі апаратуры. Пасля гэтага пераходзяць да лётна-канструктарскіх выпрабаванняў і праверкі на адпаведнасць патрабаванням тэхнічнага задання. Яшчэ 30 дзён патрэбна для заліковых выпрабаванняў і здачы заказчыку тэхнічнага комплексу.

Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі запушчаны 22 ліпеня 2012 года з касмадрома Байканур у Казахстане.
Ён забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. З дапамогай уласнага спадарожніка Беларусь плануе не толькі задаволіць унутраныя патрэбнасці ў касмічных здымках, але і прадаваць іх іншым краінам.
Зацікаўленасць у беларускай касмічнай інфармацыі ўжо выказваюць некаторыя краіны, у тым ліку Азербайджан і Венесуэла.
Тэрмін актыўнага існавання беларускага касмічнага апарата складае пяць гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?