29.08.2012 / 23:29

У Глыбокім усталявалі бюст прэм’ера БНР Вацлава Ластоўскага — фота 41

Апроч таго, у спісе знакамітых землякоў Ігнат Буйніцкі, Язэп Драздовіч.

У скверы на плошчы 17 верасня ў Глыбокім пачалі ўсталёўваць бюсты знакамітых землякоў.
На дадзены момант там з'явіліся бюсты фундатара глыбоцкіх храмаў Іосіфа Корсака, прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, мастака Язэпа Драздовіча.

Пазней усталююць бюсты адраджэнцу іўрыта Эліязэра Бен-Ягуды, паэта Алеся Дубровіча, авіяканструктара Паўла Сухога і генерала Пятра Казлова.

Афіцыйнае адкрыццё алеі адбудзецца на Дзень беларускага пісьменства ў нядзелю.

0
Elias / Адказаць
30.08.2012 / 00:01
але пры гэтым знеслі млын Радзівілаў...
0
вадзік / Адказаць
30.08.2012 / 00:14
Усё добра, але... у Глыбокім галоўная навіна -- загінуў (зваліўся з даху) будаўнік. 27 годоў было хлапцу (((
0
вадзік / Адказаць
30.08.2012 / 00:28
Сапаўды, за разбурэнне млына Радзівілаў ля Кагальнага возера с-ру Морхату нельга дараваць.
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру