Агулам на разгляд патрапяць 26 скаргаў ад прэтэндэнтаў, якія не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў у Мінску.

Акруговая камісія мае прэтэнзіі да сабраных лідарам руху «За Свабоду» подпісаў. На мінулым тыдні ў праграме АНТ «Тэма дня» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што подпісы былі аформлены «страшэнна няправільна». «У яго [Мілінкевіча] подпісы… знешне настолькі неахайнымі з’яўляюцца, што непатрэбныя эксперты-графолагі…», — сказала яна.

30 жніўня ЦВК разгледзіць і скаргу вядомага сатырыка Яўгена Крыжаноўскага. Акруговая камісія мае прэтэнзіі да яго падатковай дэкларацыі.

Нагадаем, за два дні разгляду скаргаў Цэнтрвыбаркамам былі зарэгістраваныя чатыры чалавекі (з 27-мі): Людміла Дзенісенка з Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Уладзімір Малярчук з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, слесар Артур Эшбаеў і Ягор Лебядок, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук (абодва — Лагойская выбарчая акруга № 75). Агулам цяпер налічваецца 367 зарэгістраваных кандыдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?