Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 30 жніўня задаволіў скаргу былога міністра абароны Паўла Казлоўскага, які вылучаўся ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Васняцоўскай выбарчай акрузе № 93.

Акруговая камісія адмовіла Казлоўскаму на падставе таго, што ён указаў не ўсе неабходныя звесткі ў дэкларацыі, у прыватнасці няправільны памер гаража, а таксама магчымыя даходы ад здачы ў арэнду садовага доміка. Аднак, як адзначыў прадстаўнік ЦВК, гэтыя падставы не могуць з’яўляцца дастатковымі для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Член Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін адзначыў, што Цэнтральная камісія «чарговым разам сутыкаецца з праблемай запаўнення дэкларацыі». «Гэта паказчык таго, як працуюць камісіі. Яны рыюць зямлю, каб штосьці накапаць супраць кандыдата. Гэта гаворыць пра іх вельмі нізкую кваліфікацыю», — лічыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?