30.08.2012 / 15:14

«Гэты кліп выклікае шок!» 13

Боб Дылан раптоўна здзівіў і напалохаў слухачоў новым кліпам.

«Гэта відэа болей нагадвае фільм пра гвалт, чым кліп» — чытачы The Guardian учора прыйшлі ў лёгкі шок ад новага відэа патрыярха музыкі ХХ стагоддзя Боба Дылана.

29 жніўня з’явіўся кліп на песню Duquesne Whistle з новага альбома. У плане музыкі там нічога не змянілася — Дылан, як мы яго ўяўляем апошнія 15 год: блюзавыя гармоніі, акардыён (без яго маэстра цяпер ніяк не можа) і хрыплы вакал Дылана. А вось кліп…

Пачынаецца відэа дастаткова міла — хлопец упадабаў на вуліцы дзяўчыну, і пачаў актыўна выдурняцца, імітуючы Чарлі Чапліна. Аднак праз скрадзеную для дзяўчыны кветку, персанажу даводзіцца пазнаёміцца спачатку з слезацечным газам (ад самой дзяўчыны), пасля з пастарункам і, ў рэшце рэшт, з бандыцкага тыпу хлопцамі, якія збіваюць героя бейсбольнымі бітамі. Пасля чаго выкідваюць яго на вуліцу, дзе праз яго пераступае флегматычны Дылан.

Кліп выклікаў шок у чытачоў The Guardian і часопіса Rolling Stone — ад мірнага ціхага Дылана такога не чакалі. Цяпер рэклама альбому забяспечаная, пры гэтым кліп, што называецца, «працуе»: замест песні з відэашэрагам, ён выглядае як сапраўднае кіно.

11 верасня Дылан выпускае новы альбом Tempest, які адначасова называе блюзавым, хрысціянскім, прысвечаным «Тытаніку» — карацей, пра тое, што кружэлка будзе ўяўляць з сябе ў выніку спрачаюцца праз аднаго ўсе музычныя крытыкі ЗША.

ЮУ

0
А / Адказаць
30.08.2012 / 16:15
Gangnam style посмотрите, шок.
0
1 / Адказаць
30.08.2012 / 17:43
"Відэашэрагам"!!!!!! Ну што за трасянку вы робiце з матчынай мовы?
0
A / Адказаць
30.08.2012 / 18:55
http://www.youtube.com/watch?v=9bZkp7q19f0&feature=related
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру