30.08.2012 / 13:58

Сярэдні заробак у Эстоніі дасягнуў 950 еўра 11

У Беларусі сярэдні заробак складае 355 еўра, амаль утрая меней.

Талін, ілюстрацыйнае фота.

Сярэдні месячны брута-заробак у другім квартале 2012 г. складаў у Эстоніі 900 еўра, што на 5% больш, чым у тым жа перыядзе мінулага года,
зазначае Дэпартамент статыстыкі.

У параўнанні з папярэднімі двума кварталамі рост зарплаты запаволіўся. Рэальны заробак , які вылiчваецца з уплывам індэкса спажывецкіх коштаў і паказвае на рэальную пакупніцкую здольнасць, вырас у другім квартале на 1,1%.

Сярэдні пагадзінны брута-заробак у другім квартале 2012 года склаў 5,28 еўра.

Сярэднямесячны заробак у Эстоніі складаў у красавіку 874 еўра, у траўні -- 878, і ў чэрвені -- 948 еўра.

Падаходны падатак складае ў Эстоніі 21%, таму заробак чыстымі ў такім выпадку складзе 760 еўра.

Што да Беларусі, то паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ("бруднымі") па краіне ў студзені—чэрвені склала 3 млн 262,6 тыс. рублёў (311 еўра), у тым ліку ў чэрвені — 3 млн 752,1 тыс. рублёў (прыкладна 355 еўра паводле сённяшняга курсу).

0
Саша / Адказаць
30.08.2012 / 16:46
Не веру, Эстония дестабилирует наш мирный труд.
0
Федюньчик без Тани / Адказаць
30.08.2012 / 17:26
НН, ну так напишите сразу,что 760 на руки.Налог - 21%.И тогда уже не в три раза больше получается, а в 2. А заодно распишите по чем в Эстонии квартплата, проезд и медицина.
0
rit-ter / Адказаць
30.08.2012 / 18:35
Проезд в Таллине бесплатный. Бесплатный интернет тоже доступен широким массам. Так что не надо про наше псевдосоциальное государство пожалуйста
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру