30.08.2012 / 14:09

Доктару Хадоркіну таксама адмовілі

30 жніўня Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ўрача-псіхатэрапеўта Аляксея Хадоркіна, які вылучаўся па Грушаўскай выбарчай акрузе № 97.

Паводле слоў прадстаўніка Цэнтрвыбаркама, адмова ў рэгістрацыі абумоўлена памылкамі пры запаўненні падпісных лістоў, у якіх адсутнічалі розныя звесткі выбаршчыкаў. Старшыня акруговай камісіі паведаміла: Хадоркіным «да такой ступені агідныя лісты былі пададзены, што было сорамна». «Плакаць трэба было, калі іх убачылі. На сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў мы нават не глядзелі, там і так было дастаткова памылак», — сказала член ЦВК, дадаўшы, што Хадоркін камісію «нават слухаць не стаў».

Сам Хадоркін на пасяджэнне Цэнтрвыбаркама не з’явіўся.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру