30.08.2012 / 14:15

Лукашэнка: Ва ўладу павінны прыходзіць толькі адданыя краіне людзі 9

Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння пасведчанне кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кабякову.

Прадстаўляючы на пасадзе Андрэя Кабякова, Лукашэнка адзначыў, што гэты чалавек з гонарам служыў краіне і народу на самых розных участках: і ў кантрольных органах, і на высокіх пасадах ва ўрадзе, у Адміністрацыі прэзідэнта, на дыпламатычным полі дзейнасці. «У Беларусі ўлада народная, і мы імкнёмся зрабіць так, каб ва ўладу прыходзілі толькі адданыя краіне людзі, самыя высокія прафесіяналы, з глыбокім дзяржаўным мысленнем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Выпадковых людзей тут быць не можа».

«Падбор кадраў — галоўны напрамак дзейнасці любога кіраўніка, у тым ліку і прэзідэнта.
Вырашэнне кадравых пытанняў заўсёды патрабуе асаблівай увагі, удумлівасці, часам ювелірнага падыходу. Тым больш калі размова ідзе аб назначэнні на самыя высокія дзяржаўныя пасады нашай краіны, у тым ліку і пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Адміністрацыя прэзідэнта — не проста адна з многіх дзяржаўных устаноў, гэта па сутнасці прэзідэнцкі штаб, аналітычны мазгавы цэнтр, дзе рыхтуюцца праекты рашэнняў, што вызначаюць лёс краіны. На яго думку, тым вышэй адказнасць пры назначэнні начальніка гэтага штаба. «Гэта павінен быць не проста прафесіянал, а сістэмны, унутрана высокаарганізаваны, адказны, сумленны чалавек, патрыёт сваёй краіны», — перакананы ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рашэнне аб назначэнні на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова было прынята зыходзячы з гэтых і іншых крытэрыяў.

0
byllion / Адказаць
30.08.2012 / 14:21
Ага, народжаныя не ў Беларусі, якія не ведаюць ані мовы, ані гісторыі, і якія пазаканчвалі Акадэміі Генштаба РФ.
0
Zyxman / Адказаць
30.08.2012 / 14:22
Ja b pra "inshuja" paslyhay
0
Мiхась / Адказаць
30.08.2012 / 14:33
Да не так уж это и принципиально, в функциональные обязанности это не входит)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру