Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка перадаў у дар Свята‑Духаву кафедральнаму сабору карціну «Верхні горад». Гэты дар кіраўнік дзяржавы ўручыў у час велікоднага богаслужэння Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

На карціне панарамна адлюстраваны Верхні горад, у яе цэнтры — Свята‑Духаў кафедральны сабор.

Уладыка Філарэт падзякаваў беларускаму лідэру за ўвагу да царквы. «Мы рады, што тая традыцыя, калі Вы прыходзіце ў сабор на Ражджство і Вялікдзень прадаўжае існаваць. Работа царквы на карысць грамадства ідзе добра дзякуючы стабільнасці ў краіне. Дзякуючы салідарнасці царквы, дзяржавы і народа ў Беларусі пераадольваюцца цяжкасці, што ўзнікаюць», — перакананы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?