«Малады чалавек, 23 гады, возьме на падсяленне студэнтку. У якасці аплаты — сэкс 2-3 разы ў тыдзень». Такая абвестка была размешчана на сайце irr.by 25 жніўня.У ёй былі пазначаныя нумар тэлефона і адрас электроннай пошты.
Наша журналістка патэлефанавала па нумары, пазначаным у абвестцы, прадставілася студэнткай. Як высветлілася, мы не першыя, хто звярнуўся да яго наконт жылля за сэкс. Але аніякай кватэры хлопец не здае. Ён не ведае, як яго тэлефон і мэйл трапілі на сайт.
«Гэта злы жарт. Я нават не магу ўявіць, што можа за ім стаяць». Хлопец пакуль не ведае, ці будзе неяк рэагаваць на здарэнне.
У рэдакцыі сайта irr.by патлумачылі, што змест дадзенай абвесткі пярэчыць правілам размяшчэння рэкламы на партале. Такое стала магчымым з-за таго, што абвесткі прымаюцца аўтаматычна.
Супрацоўніца сайта прынесла прабачэнні за памылку. «Такія выпадкі ў нас здараюцца надзвычай рэдка», — падкрэсліла яна.Неўзабаве пасля нашай гутаркі абвестку з сайта прыбралі.
0
0
0
0
0
0