30.08.2012 / 14:45

1 верасня будзе без дажджу, днём +18—25°С

Прагноз надвор'я на 31 жніўня -- 2 верасня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём па захадзе парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–12°С, днём +17–24°С.

У Мінску 31 жніўня без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–10°С, днём +19–21°С.

У наступныя двое сутак па краіне захаваецца пераменная воблачнасць. 1 верасня пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–13°С, днём +18–25°С, па Брэсцкай вобласці да +27°С. 2 верасня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +9–16°С, днём +16–23°С, па поўдні да +25°С
.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру