30.08.2012 / 14:59

Дэпутаты прапанавалі скасаваць гімназіі і ліцэі 54

«Карупцыя, расслаенне грамадства, нізкія вынікі на алімпіядах», — кажуць народныя абраннікі.

Намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Анатоль Глаз 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказаў меркаванне, што ў Беларусі трэба скасаваць гімназіі і агульнаадукацыйныя ліцэі.

Паводле яго слоў, сёння гэтыя ўстановы адукацыі «ўвайшлі ў моду». На навучанне гімназіста вылучаецца на 35% больш сродкаў, чым на школьніка, аднак вынікі гімназій на алімпіядах ніжэй чаканых.
Акрамя таго, існаванне гімназій і агульнаадукацыйных ліцэяў стварае «рэзкае расслаенне» ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі ў краіне: у гэтых установах канцэнтруюцца лепшыя вучні і настаўнікі. «Гэта значыць, мы ідзем па шляху «захаднізацыі «школы, рэзкага расслаення, палярызацыі, а з гледзішча палітыкі нашай дзяржавы гэта няправільна.
Мы павінны прапаведаваць прынцыпы савецкай школы», — сказаў Глаз.

Ён таксама лічыць недапушчальным правядзенне экзаменаў у гімназіі для выпускнікоў чацвёртых класаў. Арганізм у дзяцей яшчэ не сфармаваны, і экзамены для іх — залішняя нагрузка.

Старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч заявіў, што зараз у гімназіі «пачала перамяшчацца праблема карупцыі»: кожны бацька спрабуе туды аддаць сваё дзіця, нават з іншага мікрараёна. Як вынік, у гімназіі сталі прымаць дзяцей з досыць пасрэднымі здольнасцямі і нават з адсутнасцю жадання вучыцца.

«Калі ўжо ствараць ідэальна роўныя ўмовы для дзяцей у Беларусі, то ад гімназій трэба адмовіцца, — лічыць Здановіч.
— А калі падбіраецца чалавек 10–15, якія жадаюць навучацца на больш высокім узроўні, і ёсць настаўнікі, якія могуць працаваць на гэтым узроўні, стварайце ўнутры школы гімназічныя класы.

0
Юрий / Адказаць
30.08.2012 / 15:07
Фашистские оккупанты планировали создать на территории нынешней Беларуси зону, где образование местного населения сводилось бы к умению считать и немного писать. "Депутаты" пошли проторенной дорогой! Но те, кто ее протоптал, как известно, плохо кончили.
0
Danik / Адказаць
30.08.2012 / 15:08
Няхай лепш забароняць працу настаўнікаў на прышкольных участках і ў цэлым гэтую прыніжальную працу па навядзеньні парадку ў школах сіламі настаўнікаў! Грошы выдаткоўваюцца не для таго, каб адміністрацыя прысабечвала!
0
Санча Панса / Адказаць
30.08.2012 / 15:14
Карацей, "нам не патрэбна эліта. Нам патрэбна шэрая біямаса".
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру