30.08.2012 / 15:03

Затрымалі адміністратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках 11

Забралі Паўла Еўціхіева, Рамана Пратасевіча, Андрэя Ткачова, Сяргея Бяспалага.

Апоўдні 30 жніўня на працу да маці Паўла Еўціхіева прыйшлі двое мужчын у цывільным і запатрабавалі праехаць дадому па справе сына. Каля пад’езда іх чакалі яшчэ чацвёра, на думку жанчыны, супрацоўнікаў КДБ.

Яны падняліся ў кватэру і ў яе прысутнасці дапыталі Паўла.

Іх цікавілі стасункі з нейкім Раманам (верагодна Пратасевіч) і дачыненне да інтэрнэтаўскай суполкі «Вконтакте» «Ляпис Трубецкой — бесплатный концерт в Минске». Пыталіся яны таксама і пра паролі ад суполкі. На ўсе пытанні Павел адказваў:

«Не ведаю нікога і нічога, а пра сяброў сведчыць не буду».

Праз некаторы час былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага РУУСа Мінска, якія забралі з сабой Паўла і ягоны хатні камп'ютар. На пярэчанні маці ёй прад’явілі пасведчанне на імя капітана міліцыі Аляксандра Макарава. Ніякіх папераў пры гэтым не складалася.

Таксама затрыманыя Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы і некалькі іншых людзей, якія адміністравалі суполкі «Ляпис Трубецкой — бесплатный концерт в Минске», «Надоел нам этот Лукашенко» ў сацыяльных сетках.

0
J / Адказаць
30.08.2012 / 15:35
Падарунак на Дзень народзінаў, шо.
0
Николай / Адказаць
30.08.2012 / 15:55
Заперлись дома и тихо ругались матом, но в подслушивающую аппаратуру было слышно, если выкрутить громкость на полную?
0
Filifionka / Адказаць
30.08.2012 / 17:03
Хочацца зь вярнуцца да спэцслужбаў на форуме на НН. дашліце сюды ну хоць трошкі разумнейшых попак! А гэтых - аюсь на тут.бай!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру