30.08.2012 / 16:29

На прыпынках у Мінску паставяць 78 электронных табло 3

У 2013 годзе на прыпынках грамадскага транспарту ў Мінску плануецца ўстанавіць 78 электронных табло. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 жніўня паведаміў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Віктар Тозік.

Паводле яго слоў, ужо ўстаноўлена шэсць электронных табло, якія праходзяць тэставанне.
Табло дае інфармацыю аб тым, колькі хвілін засталося да прыбыцця транспарту таго ці іншага маршруту.

«Ужо сёння водгукі аб працы табло самыя станоўчыя. Ёсць нюансы, калі праца некалькі завісае, але гэта ўласціва новай тэхніцы. Водгукі ад пасажыраў самыя добрыя. Я выступаю за тое, каб гэтыя электронныя табло з’явіліся амаль на ўсіх прыпынках, таму што, нягледзячы на іх кошт, у нас каласальна зменшацца расходы па абнаўленні раскладаў, якія мы вывешваем на прыпынках», — растлумачыў спецыяліст.

0
прапанова / Адказаць
30.08.2012 / 16:45
Пастаўце табло на беларускай мове. Гэта толькі ўпрыгожыць сталіцу, зробіць яе больш нашай, каханай.
0
Siarzhuk / Адказаць
30.08.2012 / 17:31
Добрая прапанова. Варта зрабіць па-беларуску.
0
Варган / Адказаць
30.08.2012 / 18:47
Да небеларускага зьместу варта адзначыць жудасны дызайн гэтых скрыняў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру