30.08.2012 / 17:48

Памёр акцёр, вядучы праграмы «Чакай мяне» Ігар Кваша 13

Яму 79 гадоў.

Ігар Кваша нарадзіўся 4 лютага 1933 года ў Маскве. У 1941 сям’я была вымушана з’ехаць у эвакуацыю. А бацька, доктар хімічных навук Уладзімір Кваша сышоў на фронт. З вайны ён так і не вярнуўся. Пазней артыст згадваў, што яны доўга не маглі даведацца пра лёс бацькі:

«Да гэтага часу не магу сказаць дакладна, што з ім адбылося, як і калі менавіта ён загінуў. Мы ўсю вайну і шмат гадоў пасля спадзяваліся, што ён вернецца. Я памятаю, як пасля сканчэння вайны чакаў бацьку, як моцна спадзяваўся на яго вяртанне...
Але ён не вярнуўся і, па дакументах, загінуў у 1943 годзе пад Сталінградам. Але ў нас ёсць лісты бацькі, датаваныя пазней, чым гэта падзея... Увогуле, даведацца праўду цяпер цяжка. Ніякай магілы ад бацькі не засталося. На будынку хіміка-тэхналагічнага інстытута вісіць таблічка, дзе ўказаны імёны загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну. Сярод іх - імя майго бацькі. Да гэтага месца я часам прыходжу».

Кваша скончыў школу-студыю МХАТ. Два гады быў акцёрам МХАТ. З 1957 ён становіцца акцёрам маскоўскага тэатра «Современник».

Шмат гадоў акцёр збіраў усемагчымую інфармацыю пра Іосіфа Сталіна.

«Ён мяне заўсёды цікавіў, яшчэ з ранняй маладосці. Я да гэтага часу не магу разабрацца ў псіхалогіі гэтай пачвары, таму што чалавекам яго назваць нельга.
Хоць у тыя гады я, як і ўсе, не разумеў, што адбываецца ў краіне. Калі ў 1953 годзе правадыр памёр, я, як і ўсе, плакаў». Сваёй найлепшай роляй ён называў якраз Сталіна ў фільме «Пад знакам Скарпіёна».

Апошнія гады асноўнай справай Квашы была перадача «Чакай мяне», якую ён лічыў вельмі важнай і патрэбнай.

У снежні летась ён выступіў з крытыкай Пуціна, Мядзведзева і «Адзінай Расіі», заклікаў прыходзіць на мітынг апазіцыі 24 снежня.

ЗП

0
спасибо, что были / Адказаць
30.08.2012 / 18:41
будем помнить
0
Били Рубин / Адказаць
30.08.2012 / 19:06
Хороший человек, хороший актер. R.I.P. http://www.echo.msk.ru/blog/xlarina/841104-echo/
0
W / Адказаць
30.08.2012 / 19:21
Дзякуй Богу, што ён быў... Светлая памяць!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру