30.08.2012 / 18:16

У адной групе з БАТЭ «Баварыя», «Валенсія» і «Ліль» 18

Наша група F.

Група А: Порту (Партугалія), Дынама (Украіна), ПСЖ (Францыя), Дынама (Харватыя)

Група B: Арсенал (Англія), Шальке-04 (Германія), Алімпіякас (Грэцыя), Манпелье (Францыя)

Група C: Мілан (Італія), Зеніт (Расія), Андэрлехт (Бельгія), Малага (Іспанія)

Група D: Рэал (Іспанія), Манчэстэр Сіці (Англія), Аякс (Галандыя), Барусія (Германія)

Група E: Чэлсі (Англія), Шахцёр (Украіна), Ювентус (Італія), Нордшэланд (Данія)

Група F: Баварыя (Германія), Валенсія (Іспанія), Ліль (Францыя), БАТЭ (Беларусь)

Група G: Барселона (Іспанія), Бенфіка (Партугалія), Спартак (Расія), Селтык (Шатландыя)

Група H: Манчэстэр Юнайтэд (Англія), Брага (Партугалія), Галатасарай (Турцыя), ЧФР (Румынія)

***

Спачатку будуць цягнуць каманды з першага кошыка. Потым — другога, трэцяга, чацвёртага.

***

Сёння ў Манака адбудзецца лёсаванне групавога турніра Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ даведаецца супернікаў на восень.

Перад гэтым НН запыталася чытачоў, каго б яны хацелі бачыць у магчымых суперніках каманды. Вось што атрымалася:

1 кошык: Манчэстэр Юнайтэд (Англія) – 9 галасоў, Баварыя (Германія) – 8, Арсенал (Англія) – 7, Рэал (Іспанія) – 3, Барселона (Іспанія) – 3, Чэлсі (Англія) – 2, Порту (Партугалія) – 2, Мілан (Італія) – 0.
2 кошык: Дынама (Кіеў, Украіна) – 7 галасоў, Манчэстэр Сіці (Англія) – 7, Валенсія (Іспанія) – 5, Шахцёр (Украіна) – 4, Брага (Партугалія) – 3, Бенфіка (Партугалія) – 2, Зеніт (Расія) – 2, Шальке-04 (Германія) – 1.

3 кошык: Спартак (Расія) – 11 галасоў (больш усяго), Аякс (Галандыя) – 8, Ювентус (Італія) – 7, Андэрлехт (Бельгія) – 3, Алімпіякас (Грэцыя), ПСЖ (Францыя), Ліль (Францыя), Галатасарай (Турцыя) – 0.

Пачатак лёсавання а 18:45. Паглядзім, ці задаволіць лёсаванне чаканні.

ЗП

0
Аматар портэра / Адказаць
30.08.2012 / 18:43
Вялiкi дзякуй, спадары журналiсты!
0
Niemand / Адказаць
30.08.2012 / 19:22
Кіеву з першым кошыкам пашанцавала... Глядзім далей...
0
Niemand / Адказаць
30.08.2012 / 19:39
І БАТЭ "пашанцавала"...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру