Падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём, ваеннаслужачы тэрміновай ваеннай службы сіл спецыяльных аперацый. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Як стала вядома БелаПАН, ваеннаслужачы — ураджэнец вёскі Убарок Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цяпер яго бацькі чакаюць дастаўкі цела сына на радзіму для пахавання.
Прычыны здарэння высвятляе камісія Мінабароны і Беларускай ваеннай пракуратуры.
У ваенным ведамстве выказалі спачуванні родным і блізкім ваеннаслужачага і заявілі, што акажуць ім неабходную дапамогу ў адпаведнасці з законам.
0
0
0
0
0
0