30.08.2012 / 21:18

«Баварыя» прыедзе ў Мінск 2 кастрычніка 6

А стартуем 19 верасня матчам з «Лілем» у гасцях. Стаў вядомы расклад матчаў БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт UEFA. Нагадаем, што барысаўскі клуб трапіў у Лізе чэмпіёнаў у групу разам з «Баварыяй», «Валенсіяй» і «Лілем».

Такім чынам БАТЭ стартуе гасцявым матчам з «Лілем» 19 верасня. З «Баварыяй» БАТЭ ў Мінску згуляе 2 кастрычніка.

23 кастрычніка матч у Мінску з «Валенсіяй», 20 лістапада — «Ліль»

Стаў вядомы дакладны каляндар гульняў групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА-2012/13. Прыводзім расклад матчаў у квартэце «F», дзе выступаюць беларускі БАТЭ, нямецкая «Баварыя», іспанская «Валенсія» і французскі «Ліль».

Поўны каляндар

1-ы тур. 19 верасня (серада). Ліль — БАТЭ, Баварыя — Валенсія.

2-ы тур. 2 кастрычніка (аўторак). БАТЭ — Баварыя, Валенсія — Ліль.

3-ы тур. 23 кастрычніка (аўторак). БАТЭ — Валенсія, Ліль — Баварыя.

4-ы тур. 7 лістапада (серада). Валенсія — БАТЭ, Баварыя — Ліль.

5-ы тур. 20 лістапада (аўторак). БАТЭ — Ліль, Валенсія — Баварыя.

6-ы тур. 5 снежня (серада). Баварыя — БАТЭ, Ліль — Валенсія.

nn.by

0
Ён самы / Адказаць
30.08.2012 / 23:08
Ой цяжка нашым будзе, браццы
0
gut / Адказаць
31.08.2012 / 02:44
пайду на гасьцявы сектар Баварыі! там будзе горача
0
БарсаФан / Адказаць
31.08.2012 / 07:59
Спадзяемся на трэцяе месца!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру