30.08.2012 / 21:28

У гродзенскім садку сабралася беларускамоўная група 12

Пададзена дзевяць заявак, прыём працягваецца.

У дзіцячым садку № 45 па вуліцы Сухамбаева адчыніцца першая і адзіная ў горадзе беларускамоўная група, паведамляе «Вячэрні Гродна».

На дадзены момант ужо дзевяць бацькоў падалі заяву. Ініцыятары — самі бацькі, ухваліла ідэю і кіраўніцтва гарвыканкама.

Па словах арганізатара і прадстаўніка ад бацькоўскага камітэта Наталлі Кісель, першыя заняткі пачнуцца 3 верасня.

Размаўляць на беларускай мове з дзецьмі будуць не толькі выхавальнікі, але і нянечка. Адзін раз на тыдзень для дзяцей будзе арганізаваны “рускі” дзень. Набор працягваецца.

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
30.08.2012 / 22:30
Ну вось, нарэшце пазітыўная навіна. Дзевяць чалавек - ужо нешта. Бо звычайна заяў - нуль, затое крык "ганьба" на адрас мясцовых рана далёка чуваць.
0
Алесь:) / Адказаць
30.08.2012 / 23:54
Пару гадоў назад, пададзеных бацькоўскіх заяў у беларускую групу Гародні было больш 20, але па розных прычынах клас не адкрылі:( А "нуля" пададзеных заяў ужо даўненька няма.
0
Михась Шэндзик / Адказаць
31.08.2012 / 09:39
И усёж гэта цудоуная навина.Гэтыя 9 БАЦЬКОУ, гэта фундамент и доказ, што Беларусы прачынаюцца. Так трымаць сябры!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру