Рашэнне апазіцыйных партый аб зняцці сваіх кандыдатаў з выбараў не акажа асаблівага ўплыву на ход выбарчай кампаніі.
Пра гэта заявіла 30 жніўня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, аб намеры зняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў заяўлялі Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ.

«Наўрад ці да месца казаць, што яны зменяць раскладку, — сказала Ярмошына.
— На выбарах хутчэй да месца гаварыць пра канкурэнцыю паміж кандыдатамі, якія прадстаўляюць уладу, і нейкімі незалежнымі кандыдатамі».

На яе думку, кандыдаты, якія прадстаўляюць апазіцыйныя партыі, не змогуць істотна паўплываць на рашэнне выбаршчыкаў. «Прынамсі, гэта так, калі верыць звесткам тых сацыялагічных даследаванняў, якія ў нас маюцца», — сказала Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?