Расійская апазіцыя падала заяўку ў маскоўскую мэрыю на правядзенне трэцяга Марша мільёнаў 15 верасня, паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў.
«Мяркуецца ўдзел да 50 тыс. чалавек. З 13.00 шэсце ад плошчы Цвярской заставы да Баравіцкай плошчы.
За датэрміновыя выбары, супраць рэпрэсій», — паведаміў Удальцоў.
Ён таксама ўдакладніў, што адказ маскоўская мэрыя павінна даць на працягу трох дзён.