Павел Еўціхееў атрымаў 5 сутак арышту, Андрэй Ткачоў — 7. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Рамана Пратасевіча праз 4 гадзіны размоў з супрацоўнікамі КДБ адпусцілі. Гэты час, па словах хлопца, яго білі і пагражалі «павесіць» на яго дробныя крадзяжы — патрабавалі, каб ён выдаў пароль ад свайго акаунта «ВКонтакте». Малады чалавек адмовіўся. Адпусцілі яго праз тое, што з’яўляецца непаўналетнім.

Cяргей Бяспалаў пазбег затрымання, бо знаходзіўся не па месцы рэгістрацыі. А на кватэры правялі ператрус. Але дакладна невядома, ці не адшукалі і яго службісты.

У Віцебску быў затрыманы мадэратар інтэрнэт-суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» Алег Шрамук. Яго дапыталі і адпусцілі. Разам з ім была дапытана і жонка Алеся.

У выніку была знішчана суполка «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

Але праз нейкі час была створана новая пад такой самай назвай. Максім Чарняўскі паведаміў, што «як стала зразумела, што адміністрацыя сацыяльнай сеткі не пойдзе нам насустрач, я стварыў новую суполку. Я звярнуўся ў тэхпадтрымку яшчэ суткі таму, але дагэтуль мне нічога не адказалі.

Цяпер там адмін толькі я. І захапіць яе можна толькі, арыштаваўшы мяне ў Варшаве, альбо, падкрэсліваю, з непасрэднай дапамогай адміністрацыі «ВКонтакте».

Таксама ў нас атрымалася выратаваць сустрэчу «Ляпіс Трубяцокй — бясплатны канцэрт у Мінску».

Нагадаем, аблава на мадэратараў апазіцыйных суполак у сацсетках прайшла 30 жніўня ў Мінску і Віцебску. Службістаў цікавілі паролі да акаунтаў у сацыяльных сетках і суполак «Ляпіс Трубяцокй — бясплатны канцэрт у Мінску» і «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?