Указам № 395, які падпісаў 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка, 23 сакавіка ўстанаўліваецца прафесійнае свята — Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы.

«Дзяржаўная сетка гідраметэаралагічных назіранняў з’яўляецца асноўнай крыніцай звестак для падрыхтоўкі гідраметэаралагічных прагнозаў, а таксама папярэджанняў аб небяспечных і неспрыяльных прыродных з’явах, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы. — Такія звесткі падаюцца больш як 4 тыс. спажыўцоў і выкарыстоўваюцца для прыняцця неабходных кіраўніцкіх рашэнняў, скіраваных на мінімізацыю негатыўных наступстваў тых ці іншых прыродных з’яў».

Агульная колькасць работнікаў, занятых у гэтай галіне, складае прыкладна 1,5 тыс., з іх больш за палову маюць стаж працы ў галіны звыш 10 гадоў. Асобныя станцыі ажыццяўляюць назіранні за надвор’ем больш як 100 гадоў.

«Устанаўленне гэтага прафесійнага свята ў Беларусі 23 сакавіка будзе супадаць з Сусветным метэаралагічным днём, заснаваным Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй, у склад Глабальнай сістэмы назіранняў якой уваходзіць беларуская дзяржаўная сетка метэаназіранняў», — адзначаецца ў рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?