Людзі ідуць на розныя хітрыкі, каб правезці ў краіну кантрабанду альбо незадэклараваны тавар.

У пакеце з-пад соку спрабавалі правезці незадэклараваныя $50 тысяч.

У пакунку, схаваным пад капотам, — 80 мабільнікаў на 300 млн рублёў.

У такіх нішах пад ашалёўкай аўто былі знойдзеныя 200 мабільнікаў і столькі ж акамулятараў да іх.

89 флаконаў канцэнтрату для апрацоўкі раслінаў і пакункі з насеннем былі схаваныя ў запасным коле і пад капотам.

Пад ашалёўкай у розных месцах знайшлі 98 пакункаў з капсуламі прэпарата «Экдыстэрон Атлетык».

Пад фурай знаходзіўся дадатковы бак на 220 літраў, прымацаваны спецыяльна для вывазу незадэклараванага дызпаліва.

Больш за 2300 камянёў, зрэзаў горнай пароды, ракавінак выявілі за ашалёўкай задняга крыла аўто.

Паміж старонкамі часопіса, прыхаванага пад ракавінай у вагоне, знаходзілася €10 тысяч.

1087 індыкатарных тэст-трубак знайшлі у вядры пад вуглём у кацельным аддзяленні вагона.

Такая камізэлька з накладнымі кішэнямі была на жанчыне. У кішэнях — 149 акуляраў.

У скрыні для акумулятарных батарэй аднаго з вагонаў знаходзілася адзенне, віно, рэзістары і рэле.

Пад вечкам нішы на даху вагона, у якой знаходзіцца вентыляцыйнае абсталяванне, спрабавалі перавезці гукавую сістэму і балгарку.

На радыятары ў дызель-цягніку быў знойдзены пакунак з псіхатропнымі рэчывамі.

У тэхналагічнай нішы вагона знайшлі 167 пакункаў з псіхатропнымі лекамі «Феназепан».

Падборка фотаздымкаў з тайнікамі зроблена на падставе інфармацыі Брэсцкай і Гомельскай мытняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?