У сувязі з правядзеннем спартыўна-масавага мерапрыемства «Велапрабег 2012», прысвечанага 945-годдзю Мінска, і часовым абмежаваннем руху транспарту па вул. Прытыцкага ад прасп. Пушкіна да вул. Жудро прадугледжваецца змяненне трас некаторых маршрутаў.

Рух аўтобусаў маршруту № 28 арганізуецца па прасп. Пушкіна, вул. Адоеўскага, Бельскага, Прытыцкага ў абодвух напрамках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў на змяняемым участку. Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 50, 163 арганізуецца па вул. Прытыцкага, прасп. Пушкіна, вул. Адоеўскага ў абодвух напрамках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў на змяняемым участку.

Рух аўтобусаў маршруту № 77 арганізуецца па вул. Прытыцкага, Жудро, Матусевіча, прасп. Пушкіна ў абодвух напрамках з выкананнем прамежкавых прыпыначных пунктаў на змяняемым участку. Рух тралейбусаў маршрутаў нумароў 13, 44 арганізуецца па вул. Прытыцкага, Бельскага, Панамарэнкі, прасп. Пушкіна, вул. Прытыцкага ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў Заслаўскага напрамку ад ДС Адоеўскага арганізуецца па вул. Адоеўскага, прасп. Пушкіна ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў прыгарадных і міжгародніх маршрутаў Ракаўскага напрамку будзе ажыццяўляцца, выключаючы ўчастак вул. Прытыцкага ад вул. Д.Сердзіча да вул. Жудро.

Змяненні ўносяцца з 11.45 да 16.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?