Падазраваны ў здзяйсненні распусных дзеянняў у дачыненні да дзвюх дзяўчынак затрыманы (абноўлена ў 17.37)

Супрацоўнікі Партызанскага РУУС некалькі хвілін таму затрымалі падазраванага ў здзяйсненні распусных дзеянняў у дачыненні да дзвюх дзяўчынак, паведамляе сайт мінскай міліцыі

Зараз з затрыманым праводзяцца першасныя следчыя дзеянні, таксама будуць праведзены адпаведныя экспертызы.

***

Міліцыя раней звярталася па дапамогу да грамадзян з нагоды апазнання чалавека або інтэр'еру, адлюстраваных на здымках фотаапарата меркаванага злачынцы.

У міліцыю патэлефанавалі некалькі чалавек, якія апазналі на фота маладога чалавека.
Дадзеная інфармацыя паспрыяла высвятленню яго асобы.

Кіраўніцтва Партызанскага РУУС выказвае падзяку ўсім, хто аказаў садзейнічанне міліцыі.

28 жніўня з 14.00 да 14.30 у лясным масіве ў раёне вуліцы Карвата, 22 (Сцяпянка), невядомы ўчыніў дзеянні сексуальнага характару да дзяўчынак сямі і васьмі гадоў.

Мужчына пазнаёміўся з дзяўчынкамі за некалькі дзён да гэтага і пачаставаў іх прысмакамі. Пасля знаёмства ён сустракаў дзяцей кожны дзень, даваў грошы на куплю расфарбовак і ласункаў. Увайшоўшы ў давер, у мінулы аўторак, прыдумаўшы зручную прычыну, мужчына заманіў дзяўчынак у лясны масіў і паспрабаваў учыніць над імі распусныя дзеянні. Усё гэта зламыснік здымаў на фотакамеру. У гэты момант з'явіўся прахожы, які, убачыўшы, што адбываецца, кінуўся да гвалтаўніка. Той пабег. Дагнаць яго прахожы не здолеў.

Непадалёк ад месца здарэння знойдзены фотаапарат, які згубіў уцякач.

Камера захавала некалькі здымкаў, на адным з якіх выяўлены малады чалавек, на двух іншых — фрагменты інтэр'еру памяшкання. Гэтыя здымкі і былі размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?