Усе заказныя паштоўкі, якія дэмакратычныя актывісты горада накіравалі сябру БХД, палітвязню Яўгену Васьковічу, вярнуліся назад.

Пры гэтым на паштоўках пазначана: «нет дома», паведаміла каардынатарка аргкамітэта па стварэнні БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

Пасля адмовы Яўгена Васьковіча двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні на яго ўзмацніўся ціск з боку турэмнай адміністрацыі.

***

Яўген Васьковіч пакараны 7 гадамі зняволення за ўдзел у нападзе на будынак Бабруйскага КДБ. У судзе актывіст казаў, што гэткім чынам выявіў салідарнасць з актывістамі анархісцкага руху, якіх раней асудзілі да зняволення за акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?