У суботу, 1 верасня, на тэрыторыі краіны будзе пераважаць збольшага вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, толькі пад вечар месцамі ў паўночна-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8…+14 ° С, у паўночна-ўсходніх раёнах +3…+7°С,

максімальная днём +18. +25°С, па Брэсцкай вобласці да +27°С.

У нядзелю, 2 верасня,умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з захаду на ўсход.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 9.16°С,
максімальная днём 17…+24°С, па поўдні 25…+28°С.

У панядзелак, 3 верасня, на большую частку краіны распаўсюдзіцца поле павышанага атмасфернага ціску, толькі днём у паўднёвых раёнах Беларусі захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, што паступова пачне губляць актыўнасць.

У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчыма будуць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 7…+13°С, максімальная днём 17…+24 ° С; па поўдні ноччу +14…16 ° С, днём 25…+28°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?