Гурт «Ляпіс Трубяцкой» выступіў з заявай наконт затрымання мадэратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках у Беларусі
«Сёння, 31 жніўня, СМІ паведамілі пра затрыманне ў Менску [30 жніўня] маладых хлопцаў і дзяўчат — стваральнікаў некалькіх папулярных суполак „Вконтакте“, у тым ліку супольнасці „Ляпіс Трубяцкой“ — бясплатны канцэрт у Мінску», — гаворыцца ў заяве.
Нягледзячы на тое, што гурт «Ляпіс Трубяцкой» не меў ніякага дачынення да гэтага суполкіі не планаваў у бліжэйшы час даваць канцэрт у Мінску (паколькі знаходзіцца ў «чорным спісе» забароненых у Беларусі калектываў),
мы лічым свае абавязкам выступіць у падтрымку затрыманых. Спачатку ўлада абмежавала ў правах музыкаў, зараз пачала пераследваць іх прыхільнікаў.Пераследуюцца не хуліганы, не злодзеі, не бандыты; людзі падвяргаюцца рэпрэсіям за тое, што любяць і прапагандуюць музыку, якая не даспадобы моцным свету гэтага.
Музыка — гэта апошняя тэрыторыя свабоды. Свабоду затрыманым!»
***
Нагадаем, што Павел Еўціхееў атрымаў 5 сутак арышту, Андрэй Ткачоў — 7. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Рамана Пратасевіча праз 4 гадзіны размоў з супрацоўнікамі КДБ адпусцілі. Сяргей Бяспалаў пазбег затрымання, бо знаходзіўся не па месцы рэгістрацыі. У Віцебску быў затрыманы мадэратар