У Савет рэспублікі ізноў вылучаны Анатоль Рубінаў. Апошнія два гады ён быў старшынём Савета.
Апроч яго, у верхнюю палату парламента прапанавалі яшчэ сем кандыдатур ад Мінску: старшыню Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку, старшыню БРСМ Ігара Бузоўскага, старшыню савета дырэктароў «Амкадор» Аляксандра Шакуціна, гендырэктара па карпаратыўным развіцці ММЗ імя Вавілава Аляксандра Мароза, старшыню прэзідыума НАН Анатоля Русецкага, былога намесніка старшыні Нацбанка Уладзіміра Сянько, рэктара Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалая Казараўца.

Усе яны неаднаразова падкрэслівалі сваю згоду з дзейсным палітычным рэжымам у краіне пад кіраўніцтвам Лукашэнкі.

Выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці з 6 па 25 верасня ўключна. Вынікі будуць падведзены не пазней за 5 кастрычніка ўключна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?