Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу разгледзець неабходнасць скарачэння набору ў ВНУ. Пра гэта ён распавёў сёння журналістам пасля наведвання факультэта міжнародных адносін БДУ.

«Пастаўлена задача за год адрэгуляваць гэты працэс. Гэта будзе больш сумленна перад людзьмі — набіраць столькі студэнтаў, колькі нам неабходна. Таму на працягу гэтага года ў спакойнай абстаноўцы мы прымем адпаведнае рашэнне», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што плата за навучанне не маленькая ў Беларусі, аднак «далёка не тая, якая нават у Расіі, іншых дзяржавах».

Ён паставіў задачу падрыхтаваць справаздачу, колькі выпускнікоў універсітэта працаўладкоўваецца.
«Дайце мне гэтыя дадзеныя, калі яны ёсць. А так мы можам ператварыцца ў звычайную кузню. Гэта грамадзяне Беларусі, гэта студэнты, якія атрымалі адукацыю, і для таго, каб зрабіць высновы: столькі нам трэба студэнтаў, больш, менш — мы павінны бачыць карціну. Але без усялякіх нацяжак: няма працы — значыць, няма, ёсць — значыць, ёсць», — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?