У фінале 12-га хакейнага Кубка Беларусі, што прайшоў 1 верасня ў Бабруйску, «Гомель» перамог дзеючага чэмпіёна краіны жлобінскі «Металург» 3:2 (1:0, 2:2, 0:0).

1:0 — Мусіенка (3.22). 2:0 — Сянькевіч (20.32). 3:0 — Стэфановіч (28.27). 3:1 — Камароў (31.55). 3:2 — Елісеенка (38.28).

5 верасня стартуе чэмпіянат Беларусі па хакеі ў вышэйшай лізе, у якім возьмуць удзел 11 камандаў: 10 беларускіх і 1 латвійская: «Металург» Жлобін, «Нёман», «Гомель», «Шахцёр», «Юніёр» Мінск, «Ліда», «Ліепаяс Металургс», «Магілёў», «Хімік-СКА», «Віцебск», Брэст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0