02.09.2012 / 00:37

Грыбаўскайце — дзецям: Нават калі з’едзеце адсюль, памятайце, што вы — літоўцы 11

У адрозненне ад выступу Лукашэнкі ў Мінску 1 верасня, ад якога дасталося і апазіцыі, і будучым студэнтам, выступ прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце перад школьнікамі быў куды больш мірны.

Даля Грыбаўскайце наведала школу ў Шырвінтах (Шырвінтай), павіншавала школьнікаў з пачаткам новага навучальнага года. Прэзідэнт Літвы заклікала школьнікаў памятаць пра свае карані — нават калі жыццёвы шлях закіне іх далёка ад Літвы.

«Усім хацела б пажадаць — і першакласнікам з такімі прыгожымі кветкамі, і будучым выпускнікам — каб усе самыя добрыя ўспаміны ўзялі з сабой. (…)

А самае галоўнае — каб вы былі і заставаліся карысныя для сваіх сем’яў, сваіх гарадкоў, абшчын і для ўсёй Радзімы Літвы. Таму жадаю, нават калі вы паедзеце, не забываць, адкуль вы родам.
Тых, хто вас вучыў, хто даў веды і жыццё.
Хай застаецца наша Літва для вас найважнейшай пуцяводнай зоркай на ўсё жыццё», — сказала Грыбаўскайце.

0
детки из класса 402 / Адказаць
02.09.2012 / 01:14
в этом мульттке была девочка Полли, которая всегда помнила, что она из Литвы.
0
патриёт / Адказаць
02.09.2012 / 05:27
у каво што балит тот па то и гаварит
0
ХРУША / Адказаць
02.09.2012 / 09:38
Жэстачайшэ помніце што Вы літоўцы
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру